Родныя Рамана Бандарэнкі падалі заяву аб завядзенні крымінальнай справы па фактах праслухоўвання іх тэлефонных размоў, піша Еўрарадыё.

Родныя лічаць, што праслухоўванне і публікацыя аўдыязапісаў іх размоў парушаюць артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, артыкул 18 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і артыкул 9 Канвенцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правах і асноўных свабодах чалавека.

Учора аўдыязапісы размоў родных забітага Рамана Бандарэнкі з'явіліся ў «расследаванні» прапагандыста Азаронка ў эфіры СТБ.

Азаронак выпусціў «расследаванне» пра смерць Рамана Бандарэнкі. Што з ім не так?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0