Аб гэтым ён заявіў сёння падчас сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, піша БелТА.

Ён нагадаў, што расійскае кіраўніцтва прапанавала Беларусі штам вакцыны, каб у краіне змаглі арганізаваць яе вытворчасць. Паўдзельнічаць у фінансаванні хацеў і расійскі бізнэс.

«Але я прыхільнік, каб дзяржаўнае прадпрыемства гэта рабіла. У нас прадпрыемствы могуць вырабляць гэтую вакцыну, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Яшчэ незразумела, можа, гэтая зараза застанецца назаўсёды і нам, як ад грыпу, прыйдзецца прышчапляцца. Таму трэба вырабіць гэтую вакцыну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0