БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы перад калектывам 6-й бальніцы, піша БелТА.

Лукашэнка, напрыклад, пракаментаваў прапановы праводзіць выбары ў парламент па партыйных спісах, а адпаведна — ствараць партыі. Ён перакананы, што рэалізацыя гэтых ініцыятыў пагражае расколам у грамадстве, узнікненнем груп з рознымі інтарэсамі. «Усё гэта добра, калі ты гэта ў іншых бачыш — партыйныя спісы і іншае. Але калі вы гэтага хочаце, і народ за гэта прагаласуе — так і будзе.

Ніякую Канстытуцыю пад сябе не раблю. З новай канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце.

І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў. Нават калі буду ведаць, што гэта будзе не тое, што я хачу. Чаму? Бо беларускі народ павінен прайсці тое, што ён павінен прайсці. Лепш цяпер, без вайны, горш, калі нам гэтую вайну падкінуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0