Аляксандра Піліповіч-Сушчыц з мамай у судзе. Фота Надзеі Бужан.

Аляксандра Піліповіч-Сушчыц з мамай у судзе. Фота Надзеі Бужан.

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд скаргі фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Аляксандры Піліповіч-Сушчыц на прысуд Першамайскага суда Мінска, які завочна даў ёй 7 сутак арышту.

Нагадаем, што яе затрымалі 15 лістапада на метро «Пушкінская» падчас асвятлення вулічнай акцыі.

Гэта была адна з тых спраў, якія пастаўленыя на канвеер. Па няпоўных звестках, за час пратэстаў было затрымана ўжо больш за 30 400 чалавек, у тым ліку больш за 300 журналістаў падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. 

Адрозніваюцца толькі паводзіны суддзяў падчас працэсаў: адны штампуюць прысуды апусціўшы вочы, другія спрабуюць яшчэ і раздушыць маральна, каб падсудны адчуў сябе шмакадзяўкай пад колам гэтай кафкіянскай машыны.

Суддзя Святлана Чарапанава дзейнічала так: яна папраўляла тое, што ёй здавалася памылкамі беларускай мовы ў словах журналісткі «Нашай Нівы». Як вы можаце здагадацца, Чарапанава пры гэтым гаварыла па-руску. Суддзя не ведала, што Аляксандра Піліповіч-Сушчыц, акрамя таго што фотакарэспандэнтка «НН», у Рэдакцыі яшчэ і мае нагрузку карэктаркі. А гэта азначае, што яна валодае беларускай мовай дасканала, да самых тонкасцей.

У свой час Аляксандра здала ЦТ па беларускай мове на 100 балаў. Першы раз «Наша Ніва» пісала пра яе менавіта з гэтай нагоды.

Чытайце таксама: 18-гадовая Аляксандра набрала 100 балаў на ЦТ па беларускай мове і дзеліцца гісторыяй свайго поспеху

У іншых рэаліях такая тактыка суддзі глядзелася б камічна. У нашых — сям'і журналісткі і прадстаўнікам працоўнага калектыву ў галаву прыходзілі горкія гістарычныя аналогіі.

Суд прагледзеў відэа, на якім відаць, як нашу фотажурналістку вядуць у аўтазак, хоць у яе ёсць бэдж. Гэта ніяк не паўплывала на рашэнне суддзі Чарапанавай. Яна не знайшла падстаў для перагляду рашэння Першамайскага раённага суда.

Усяго за час пратэстаў падчас выканання сваіх абавязкаў затрымалі больш за 300 журналістаў. Асабліва масавымі затрыманні журналістаў сталі пачынаючы з кастрычніка.

15-га Аляксандру затрымалі да таго, як яна пачала здымаць.

Тут ніжэй вы можаце пабачыць яе фоты з ранейшых вулічных падзей у Мінску. А яшчэ ніжэй — тлумачэнне, як можна падтрымаць працу журналістаў «Нашай Нівы». 

Будзем спадзявацца, што Аляксандра Піліповіч-Сушчыц, як сям'я і сябры, як і радзіна ды сябрына 30 тысяч іншых сямей асуджаных, пасля сутыкнення з праваахоўнай сістэмай Беларусі не страцяць веру ў магчымасць і неўнікнёнасць правасуддзя.

Жанчына абдымае дзіця, каб тое не бачыла, як сілавікі хапаюць людзей на вуліцы Багдановіча насупраць парку Дружбы Народаў. 8 лістапада.

Жанчына абдымае дзіця, каб тое не бачыла, як сілавікі хапаюць людзей на вуліцы Багдановіча насупраць парку Дружбы Народаў. 8 лістапада.

Камуністы адзначаюць 103-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада. 

Камуністы адзначаюць 103-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада. 

Студэнтка і пенсіянерка на маршы 26 кастрычніка.

Студэнтка і пенсіянерка на маршы 26 кастрычніка.

Дэманстранты і вадамёт. 1 лістапада, Мінск.

Пакуль рэпарцёраў увесь час затрымліваюць, мы маем вострую патрэбу ў вашай рэгулярнай фінансавай падтрымцы, каб працягваць працу ў Тэлеграме і на іншых платформах.

Гэта можна зрабіць двума спосабамі:

1. Аплата праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851

2. Пералічыць грошы праз Клуб Нашай Нівы. Трэба зарэгістравацца праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму (на фота).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0