Чарнагорыя і Сербія абвясцілі аб высылцы паслоў праз спрэчку аб падзеях, якія адбываліся больш за стагоддзе таму, паведамляе BBC.

Пасол Сербіі ў Чарнагорыі Уладзімір Божавіч назваў рашэнне чарнагорскіх уладаў у 1918 годзе аб'яднацца з Сербіяй «вызваленнем». Яго абвінавацілі ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Чарнагорыі і далі 72 гадзіны на тое, каб пакінуць краіну.

Пасля гэтага ў МЗС Сербіі быў высланы амбасадар Чарнагорыі Тарзан Мілошавіч. Бялград, «кіруючыся прынцыпам узаемнасці», таксама абвясціў яго персонай нон грата.

Вялікая народная скупшчына Чарнагорыі ў лістападзе 1918 года прыняла рашэнне аб дэтранізацыі караля і аб'яднанні з Сербіяй у адзіную дзяржаву. У 2006 годзе Чарнагорыя абвясціла незалежнасць. Да гэтага тры гады існавала канфедэратыўная дзяржава Сербія і Чарнагорыя.

МЗС Чарнагорыі заявіла, што сербскі пасол такім чынам «прынізіў дзяржаву, што дала яму дыпламатычны імунітэт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0