Здарэнне адбылося ў панядзелак а 9-й раніцы каля вёскі Доржы, паведамляе абласная ДАІ.

ДАІ Гродзенскай вобласці

ДАІ Гродзенскай вобласці

20-гадовы кіроўца «Дэу» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі».

Пасля ДТЗ кіроўца і пасажыр «Дэу» выйшлі з машыны і сталі чакаць супрацоўнікаў ДАІ.

У гэты час з Бярозаўкі ехаў «Мерседэс», за рулём якога быў 48-гадовы мужчына. Па яго словах, ён бачыў аўтамабілі з уключанай «аварыйкай» і думаў аб'ехаць, не выязджаючы на паласу сустрэчнага руху, але не здолеў. Пад коламі «Мерседэса» аказалася 18-гадовая пасажырка «Дэу».

Дзяўчына памерла на месцы здарэння да прыезду хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0