З 1 снежня беларусы, што прыехалі ў Польшчу па гуманітарных візах, змогуць працаваць без атрымання дазволу, піша «Польскае радыё».

Гаворка ідзе пра дактароў, медсясцёр, а таксама IT-спецыялістаў, якія ўязджаюць у краіну ў рамках праграмы Poland Business Harbour. Раней паведамлялася, што адпаведны законапраект праходзіць абмеркаванне.

— У Беларусі на гэты момант складаная грамадска-палітычная сітуацыя, і мы хацелі б, каб у грамадзян гэтай краіны была магчымасць у нас працаваць, — цытуе «Польскае радыё» намесніка міністра развіцця, працы і тэхналогій Польшчы Івону Міхалек.

Па словах намесніка кіраўніка ведамства, беларускія работнікі асабліва запатрабаваныя ў сферы аховы здароўя, паколькі ў рэгіёнах Польшчы не хапае дактароў, медсясцёр, медыцынскіх ратавальнікаў.

— У перыяд пандэміі яны вельмі запатрабаваныя. Важна, каб нашы грамадзяне атрымлівалі добрую медыцынскую дапамогу, — канстатавала Івона Міхалек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0