Былы футбаліст зборнай Аргенціны Дыега Марадона за тыдзень да смерці (ён памёр 25 лістапада) паваліўся і ўдарыўся галавой. Пра гэта стала вядома «РИА Новости» са слоў Радольфа Баке, адваката падазраванай у халатнасці медсястры Даяны Гіселы Мадрыд.

«Яго не адвезлі ў бальніцу, не зрабілі тамаграфію. Ніхто яго нікуды не адвёз», — заявіў Баке. Расследаванне таксама праведзена не было. Якія наступствы для здароўя Марадоны мела падзенне, не ўдакладняецца. У дачыненні да Мадрыд вядзецца расследаванне: яна схлусіла на допыце аб тым, што чула, як Марадона варушыўся ў сябе ў пакоі. Высвятляецца, ці заходзіла яна да футбаліста і ці дала неабходныя лекі.

Леапольда Луке, доктар Марадоны, ужо адрэагаваў на абвінавачванні ў смерці гульца. Доктар заявіў, што нікога, у тым ліку сябе, не лічыць вінаватым у тым, што здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0