Беларускія хрысціяне ўсіх канфесій падпісваюць зварот да ўладаў. Вернікі падпісваюцца пад трыма асноўнымі патрабаваннямі:

— спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выказваюць сваё стаўленне да сітуацыі ў краіне, што гарантуецца артыкулам 33 Канстытуцыі Беларусі;

— аднавіць законнасць, вызваліць усіх затрыманых з палітычных матываў і прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія парушылі законы;

— правесці новыя прэзідэнцкія выбары ў самыя кароткія тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Выбары павінны адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам.

Ліст падпісалі праваслаўны протаіерэй Георгій Рой з Гродна, каталіцкі святар Віктар Жук з Віцебска, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі Сяргей Шатроўскі, пастары пратэстанцкіх цэркваў Леанід Вараненка, Антоні Бокун, Тарас Тэлькоўскі, сустаршыня аргкамітэта БХД Георгій Дзмітрук ды шэраг іншых асоб, піша Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0