Пра гэта БелТА заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч.

У апошнія дні эксперты, палітыкі і грамадзяне актыўна абмяркоўваюць тэму дарожнага збору. Пастаянная камісія па бюджэце і фінансах разам з экспертамі пралічыла магчымыя варыянты, дэталёва вывучыла сусветную практыку, прапановы, якія паступілі ў адрас парламента ад насельніцтва.

«Пытанне ўключэння збору ў паліва, магчыма, і выглядае як найбольш справядліва. Але, па нашай ацэнцы, негатыўная дынаміка сусветных коштаў на вуглевадародную сыравіну і неспрыяльны яе прагноз на сярэднетэрміновую перспектыву, няўстойлівасць нацыянальнай валюты і дэвальвацыйныя працэсы, якія выявіліся ў апошні час, абмежаванасць бюджэтаўтваральных крыніц і іншыя абставіны, якія прыводзяць да дэструктыўных наступстваў для нацыянальнай эканомікі, робяць гэты варыянт менш прымальным», — сказала Людміла Ніжэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0