У Акцябрскім да Наталлі Шамяковай прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для «агляду» дома і падсобных памяшканняў. Прычына візіту — жанчына нібыта распаўсюджвала самвыдатаўскую газету «Рудабельская паказуха», пішуць Моцныя навіны.

Як распавяла Наталля, у пракуратуру звярнуўся дырэктар ТАА «Люмберкс» Артур Дудашэнка, які паведаміў, што ў трэцяй дэкадзе кастрычніка яна распаўсюджвала друкаваную прадукцыю. Гаворка ідзе пра дзве газеты «Рудабельская паказуха» і памяткі да іх. У пастанове пазначана, што ў дзеяннях жанчыны «могуць угледзець склад адміністрацыйнага парушэння, а ў доме могуць захоўвацца друкаваныя выданні».

Але, як паведаміла жанчына, гэта не так. «Мне далі пачытаць газету. Я яе з задавальненнем прачытала і дала пачытаць іншым. Што тут такога?» — здзіўляецца Наталля.

Як пазней высветлілася, газета не зарэгістраваная, і калі б у доме Наталлі знайшлі 300 або больш асобнікаў, то яе дзеянні траплялі б пад адміністрацыйнае правапарушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0