За гвалт над міліцыянерамі і пашкоджаны мікрааўтобус асуджаныя тры чалавекі, паведамілі ў МУС.

30 жніўня міліцыя паведаміла аб нападзе на міліцыянераў і пашкоджанні службовага аўтамабіля каля плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Была заведзена крымінальная справа і затрыманыя тры чалавекі (27, 34 і 42 гадоў).

У міліцыі паведамлялі ў жніўні, што затрыманыя — жыхары Мінска.

Суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў мужчын вінаватымі ў гвалце і пагрозе яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, паведамілі 1 снежня ў МУС. Дваіх мужчын асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі, яшчэ аднаго — на чатыры. Мужчыны таксама павінны пакрыць маральную шкоду на агульную суму 15 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0