Ініцыятыва @by_pol апублікавала новае відэа. Гэтым разам з ачаплення Палаца незалежнасці 23 жніўня, калі дэманстранты падышлі да яго, а пазней, калі большая частка разышлася, выйшаў Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам.

Сілавікі спачатку не вераць, што гэта Лукашэнка, а потым кпяць, што ён узброіў свайго сына. Цікава, што яны называюць Лукашэнку пазыўным «Усход» («Восток»).

Калі Лукашэнка падыходзіў да «Рубяжа», там яшчэ заставаліся людзі. «Прыбярыце іх!» — загадаў ён.

Нагадаем, што ў гэты дзень Лукашэнка аблятаў Мінск на верталёце, а вярнуўшыся, падзякаваў «хлопцам», якія абаранялі палац па перыметры. Таксама падышоў і да хлопцаў з АМАПа, пагутарыў з імі, падзякаваў і ім. Тыя ж словы ён гаворыць і на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0