Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі Андрэй Кунцэвіч, піша БелТА.

«Нам не ўпершыню сутыкацца з адкрытай правакатарскай дзейнасцю прадстаўнікоў шэрагу апазіцыйных і замежных медыя. Але 2020 год для нашага інфаполя выдаўся асабліва напружаным. У пагоні за сенсацыямі асобныя СМІ недакладна асвятлялі падзеі ў нашай краіне, станавіліся памагатымі арганізатараў несанкцыянаваных выступленняў, імкнучыся надаць ім радыкальны, антыдзяржаўны характар», — заявіў Кунцэвіч.

«Пры гэтым па-ранейшаму лічу недапушчальным пакідаць без увагі факты, калі пад сцягамі «свабоды слова і дэмакратыі» штучна нагнятаецца напружанасць у грамадстве, ідзе мэтанакіраванае нацкоўванне адных беларусаў на іншых», — заявіў ён.

На думку чыноўніка, «маніторынг інфармацыйнай прасторы сведчыць аб вялікай уключанасці грамадзян у розныя інтэрнэт-супольнасці дэструктыўнага характару».

Напрыклад, больш за 1000 тэлеграм-каналаў створаны спецыяльна для каардынацыі пратэснага руху на ўзроўні дваровых і раённых тэрыторый, а таксама буйных прадпрыемстваў. У разрэзе раёнаў Мінска ўключанасць вар'іруецца ад 6 да 15 працэнтаў усяго насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак сталіцы. Штодзённа там генерыруецца ад 50 да 100 тысяч паведамленняў. Згадзіцеся, гэта вялікія лічбы, пакідаць без увагі якія мы не маем права», — заявіў Андрэй Кунцэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0