Скрыншот з відэазвароту

«Усе мы разумеем, што рэжым развальваецца і за этапам ціску і пратэсту немінуча пачнецца этап дыялогу», — кажа Святлана Ціханоўская ў відэазвароце.

«Мяне многія пытаюць, ці гатовая я быць лідарам народа ў гэты момант. Так, я афіцыйна заяўляю, што гатовая ўзначаліць краіну ў пераходны перыяд. Я бяру на сябе гэтую адказнасць, бо ведаю, што я не адна. Мая мэта — аб'яднаць найлепшых экспертаў і дэмакратычныя сілы, каб Беларусь падышла да новых выбараў з найменшым шокам. Для гэтага створаныя Каардынацыйная рада і Кабінет прадстаўнікоў па розных сферах — і ўсе яны працуюць у інтарэсах беларусаў».

«Мы ўжо распрацавалі канцэпцыю правядзення новых выбараў, праект канстытуцыйнай рэформы, якая будзе праведзеная пасля сыходу Лукашэнкі, праграма эканамічнай дапамогі ўразлівым групам, падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу», — дадала яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру