Ксяндзу з Расонаў Вячаславу Барку прысудзілі 10 сутак арышту «за прапаганду нацысцкай сімволікі». Адбываць іх ён будзе ў Наваполацку.

За святара заступіўся Уладзімір Цэслер, аўтар плаката «Стоп лукашызм», які палічылі прапагандай нацызму, але гэта не паўплывала на прысуд.

Вячаслаў Барок служыць у Расонах. Гэта самая поўнач Віцебшчыны, глухі кут, адзін з самых маланаселеных раёнаў.

Айцец Вячаслаў — пробашч каталіцкай парафіі там. І вядзе ютуб-канал, а таксама піша ў сацсеткі.

Пропаведзі айца Вячаслава Барка — пра тое, што адбываецца вакол нас. «Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?» — такая тэма казані ад 11 лістапада, у якой айцец Вячаслаў адказвае на пытанні парафіян і сваіх гледачоў пасля 8 лістапада, калі ў Мінску было за адзін дзень затрымана больш за 1050 чалавек.

Раней былі пропаведзі «Агрэсія — адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў» і «Дыялог — найлепшы выхад з любога канфлікту».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру