The Associated Press апублікавала найлепшыя здымкі фатографаў агенцтва, зробленыя ў 2020 годзе. Сярод 151 фатаграфіі адзіны здымак з пратэстаў у Беларусі — праца фотажурналісткі «Нашай Нівы» Надзеі Бужан.
Фота Надзеі Бужан
Фота было зроблена 30 жніўня, калі беларусы «адзначалі» дзень народзінаў Лукашэнкі.





