Stephen Phillips — Hostreviews.co.uk / Unsplash

Stephen Phillips — Hostreviews.co.uk / Unsplash

Прыкладна ў 14.40-14.45 карыстальнікі з Мінска сталі паведамляць, што ў іх знік доступ у Інтэрнэт на розных правайдарах, такіх як «Космас ТБ», А1, МТС. Праз 15 хвілін доступ пачаў аднаўляцца, піша Tut.by.

Як напісаў тэлеграм-канал «за Bynet», «мабыць, ва ўсіх інтэрнэт-правайдараў адваліўся прыкладна на 15 хвілін знешні канал». Аднак варта адзначыць, што «Белтэлекам» пры гэтым працаваў.

Праблемы былі як з правадным, так і мабільным інтэрнэтам. «Ёсць інфармацыя, што ў Мінску і па ўсёй краіне знікае Інтэрнэт, як мабільны, так і хатні, — напісаў у тры гадзіны дня Telegram-канал OPERATORS.bel. — У Мінску не працаваў хатні інтэрнэт ад А1 і МТС, таксама былі праблемы з доступам і ў мабільных аператараў. Зараз сувязь аднавілі, збой доўжыўся каля 15 хвілін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0