Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1 878 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 2 тыс. 435 пацыентаў.
Учора быў рэкорд па выпадках — 1896.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 147 157 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі і выпісаныя 124 774 чалавекі.
За ўвесь час памерлі 1 207 чалавек (дзевяць за суткі).
За мінулыя суткі зроблена 31 756 тэстаў. Усяго ў краіне за ўвесь час праведзена 3 430 515 тэстаў.