Усебеларускі народны сход — важны механізм прамой дэмакратыі. Такое меркаванне ў эфіры СТБ выказаў рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч.

«Усебеларускі народны сход — важны механізм прамой народнай дэмакратыі, які ідзе з традыцый веча, талакі, калі разам вырашалі нейкія сур'ёзныя праблемы», — сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Паводле яго слоў, краіна сёння знаходзіцца ў вельмі складанай геапалітычнай сітуацыі.

Таксама ён адзначыў, што Беларусь заўсёды знаходзілася на геапалітычным скрыжаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0