Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Уплыў халоднага сібірскага антыцыклону мінулай ноччу распаўсюдзіўся і на Беларусь. На большай частцы тэрыторыі краіны гэтая ноч была самай халоднай у гэтым сезоне», — расказалі БелТА ў Гідрамеце.

Уначы было 5-10 градусаў марозу, у сталіцы — -8. З-за ўмеранага паўднёва-ўсходняга ветру тэмпература здаецца яшчэ ніжэйшай. 

У аўторак без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, парывісты, ноччу месцамі ў заходніх раёнах моцны, парывісты. Уначы ад -3 па захадзе да -12 па ўсходзе краіны, днём будзе 1-6 марозу.

У сераду ўначы 7-14 градусаў марозу, на паўднёвым захадзе — -4…-6. Днём будзе 1-7 ніжэй за нуль.

У чацвер ноччу ў асобных раёнах невялікі снег, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе з дажджом), галалёдзіца. Ноччу 5-12 градусаў марозу, днём будзе ад нуля да -5, на паўднёвым захадзе — +1…+2.

У пятніцу, 11 снежня, мокры снег, дождж. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад -5 да +2, на паўночным усходзе пры праясненнях — да -7. Днём будзе ад -4 да +3.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у выходныя ў многіх рэгіёнах Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах чакаецца адліга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0