У адказ на бесперапынныя рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў і акцый салідарнасці ў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні паведамляе аб адкрыцці Надзвычайнага фонду для падтрымкі беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў.

На падставе першага ўнёску з боку Шведскага інстытута першапачатковы аб’ём Надзвычайнага фонду ЕГУ складзе каля 100 000 еўра. Ахвяраванне з боку шведскіх партнёраў універсітэта дазволіць ЕГУ і далей дапамагаць тым студэнтам з Беларусі, якія трапляюць пад пераслед па палітычных матывах на сваёй радзіме. Аналагічны Фонд быў створаны ў ЕГУ для падтрымкі студэнтаў, якія былі адлічаныя з ВНУ пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

У прыватнасці, студэнты, у дачыненні да якіх ажыццяўляўся палітычны і іншы ціск, а таксама якія былі адлічаныя з беларускіх ВНУ, могуць звярнуцца ў ЕГУ для пераводу на адну з абраных навучальных праграм і бясплатнага навучання па мадэлі ліберальнай адукацыі.

Выкладчыкам і навукоўцам з ВНУ і даследчых устаноў Беларусі, якія сутыкаюцца з палітычным ціскам з боку ўладаў, прапаноўваецца загадзя і ў індывідуальным парадку звязацца з Дэпартаментам сацыяльных навук ([email protected]) альбо Дэпартаментам гуманітарных навук і мастацтваў ([email protected]) для ўзгаднення магчымасцяў па ажыццяўленні сумесных даследаванняў на падставе навуковай стажыроўкі (research fellowship) пад афіліяцыяй з беларускім універсітэтам у Вільні.

Магчымасць пераводу прапаноўваецца па наступных праграмах сталай і дыстанцыйнай формы навучання:

Каб падаць заяву на перавод у ЕГУ, неабходна:

  1. Запоўніць заяву і даслаць яе на [email protected], прыклаўшы акадэмічную даведку аб пройдзеных курсах.
  2. Запоўніць заяву аб прадастаўленні фінансавай дапамогі і даслаць яе на [email protected], прыклаўшы дакументы, якія ілюструюць палітычны ціск.
  3. Падаць анлайн-заяву на прызнанне ў Літве атэстата/ дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Па выніках выканання названых пунктаў неабходна запоўніць анлайн-анкету будучага студэнта ЕГУ. Раней, дзякуючы падтрымцы літоўскага ўрада са сродкаў Міністэрства замежных спраў, 52 студэнты з Беларусі ўжо былі прынятыя на бясплатную форму навучання ў ЕГУ у 2020/21 навучальным годзе.

Кансультацыі ажыццяўляе Аддзел камунікацыі і развіцця:

ЕГУ — гэта адзіны беларускі ўніверсітэт, які цалкам прытрымліваецца прынцыпаў акадэмічных свабод. Дзякуючы ліберальнай мадэлі навучання, выкладанню на родных мовах і інтэнсіўнай англамоўнай падрыхтоўцы, а таксама паўнавартаснаму паглыбленню ў рэалізацыю сацыяльных праектаў, студэнты-беларусы атрымліваюць сапраўды еўрапейскую адукацыю, якая дазваляе рэалізаваць свае прафесійныя і творчыя амбіцыі як у Беларусі, так і па ўсім свеце. Пасля вымушанага пераезду ЕГУ ў Вільню выпускнікамі ўніверсітэта сталі 2577 чалавек, абсалютная большасць з іх — грамадзяне Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна