«Вольны хор» выпусціў кліп на песню барда Андрэя Мельнікава «Гэта мы». Упершыню песня загучала ў харавым выкананні.
«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні — гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі.
Сёння Хор прэзентуе кліп на песню «Гэта мы» — як чарговыя словы падтрымкі ўсім беларусам. У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!
Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.
Гэта — не яны. Ведае Бог: гэта — мы! Гэта — мы!
Гэта мы — тыя, хто цягам чатырох месяцаў няспынна змагаецца за волю. Гэта мы — тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы — тыя, хто цвёрда ведае сваю мэту, і ўпэўнена крочыць да яе.
Музыка і словы песні: Андрэй Мельнікаў.
Песня «Гэта мы» ўвайшла ў новы альбом Вольнага хору «Годныя песні», анлайн-прэзентацыя якога адбудзецца ў гэтую суботу, 12 снежня. На першым вялікім канцэрце прагучаць усе галоўныя песні Хору, што гучалі ў гэтыя месяцы ў розных пунктах нашай краіны.
12 снежня, 20:00. Уваход вольны.
Трансляцыя адбудзецца на ютуб-каналах:
- Годна: https://youtu.be/TxDZUhwEl6E
- Наш Дзень: https://youtu.be/Sny8RI-C36Q





