Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1649 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 1444 пацыентаў.
Учора было 1796 выпадкаў, у нядзелю — 1878, у суботу быў рэкорд — 1896.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 150 602 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 127 528.
За ўвесь час памерлі 1222 чалавекі (сем за суткі).
За мінулыя суткі выканана 12 тыс. 664 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 461 753 тэсты.





