10 снежня а 16:00 анлайн пройдзе традыцыйная цырымонія ўручэння Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці, піша «БАЖ».

Сёння, 8 снежня, названы шорт-ліст прэтэндэнтаў на ўзнагароду. Праваабаронцы вылучылі кандыдатаў у трох катэгорыях: «Праваабаронца года», «Журналіст(ка) года», «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года».

У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі: Таццяна Агеева, Павел Левінаў і Марфа Рабкова.

У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя: Кацярына Андрэева («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY) і Дар’я Чульцова («Белсат»).

За званне найлепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывы года-2020» будуць змагацца: кампанія ByCOVID19, валанцёрская служба пазбаўленага рэгістрацыі цэнтра «Вясна» і кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?