Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове нарошчванне супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах.
«Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з нарошчваннем расійска-беларускага супрацоўніцтва ў прамысловасці, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, транспартнай інфраструктуры, а таксама з пашырэннем узаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай і культурна-гуманітарнай галінах», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада Расіі.
Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін таксама абмяняліся думкамі па прыярытэтным задачам умацавання інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.





