Сілавікі затрымалі 15-гадовага падлетка з Любані, які прызнаўся ў тым, што быў адміністратарам тэлеграм-канала «Карнікі Беларусі» з амаль 80 тысячамі падпісчыкаў.
Гісторыя не да канца зразумелая, бо існуе некалькі каналаў-клонаў з падобнымі назвамі. Сілавікі кажуць, што хлопец кантраляваў адрас @karatelibelarusi. Аднак гэты канал працягвае працу.
Падлетак сказаў, што ў лістападзе атрымаў $400 у якасці ўзнагароджвання ад карыстальнікаў.
Пакуль незразумела, што менавіта інкрымінуецца падлетку. Адказнасць па большасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса наступае з 16 гадоў. У спісе выключэнняў няма ніводнага артыкула, да якіх мог бы быць датычны хлопец.
Чытайце: 15-гадовага стваральніка «Даных карнікаў Беларусі» не могуць пакараць ні па адным з чатырох крымінальных артыкулаў





