Супрацоўнікі МУС затрымалі траіх крымінальнікаў, жыхароў Ліды. 11 жніўня мужчыны 33, 38 і 43 гадоў зайшлі да свайго знаёмага, у якога знаходзіўся 31-гадовы мясцовы жыхар. Кампанія запатрабавала ў госця грошы на «зладзейскі абшчак», а атрымаўшы адмову, пачала збіваць яго. Падчас бойкі лідчуку прабілі нажом руку, прыціснутую да стала, а таксама паспрабавалі выпхнуць яго з акна кватэры.

Затым мужчыну вывелі на вуліцу, дзе адзін з крыўдзіцеляў, прыставіўшы нож да горла, прымусіў вазіць яго і змоўшчыкаў на аўтамабілі па горадзе. Калі ў Ford Mondeo скончылася паліва, кампанія забрала ў гаспадара ключы і мабільны тэлефон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?