З Мінска дэпартуюць 24-гадовую грамадзянку Расіі, якая выкладвала ў сацыяльныя сеткі ролікі з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і «вельмі негатыўнымі» каментарамі да іх, паведамляе МУС.
Расіянка, якая прыехала ў Мінск «з мэтай заробку» паўтара гады таму, «актыўна наведвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».
Расіянка знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, яе прыцягнулі да адказнасці па артыкуле аб правілах мітынгаў.
З краіны дзяўчыну вышлюць пасля таго, як скончыцца тэрмін адміністрацыйнага арышту.





