Айца Аляксея затрымалі каля гандлёвага цэнтра «GREEN» прыблізна а 15:30. Ён паспеў патэлефанаваць жонцы і паведаміць, што супраць яго распачатая справа паводле артыкула 23.34 КаАП.

Ёсць звесткі, што разам з ім затрыманы ксёндз Віктар Жук, які 3-га снежня ездзіў на суд да ксяндза Вячаслава Барка, абвінавачанага ў прапагандзе нацысцкай сімволікі. У чым вінавацяць затрыманага Віктара Жука, пакуль не вядома.

Аляксей Варанко, паводле сведак, сёлета ў верасні браў удзел у акцыях мірнага пратэсту. Але за што канкрэтна супраць яго распачалі адміністрацыйную справу, высветліцца толькі на судзе. Суды над затрыманымі чакаюцца заўтра, але заканадаўства дазваляе трымаць іх за кратамі да суду да 72-х гадзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?