У сталіцы праводзілася спецмерапрыемства «Пешаход».
На вуліцы Казінца, каля ГЦ «Гермес», міліцыянт спыніў 32-гадовага мужчыну — той пераходзіў дарогу ў неналежным месцы, паведамляе прэс-служба МУС.
У службовым аўтамабілі хлопец пачаў нецэнзурна сварыцца на адрас інспектара, а затым паспрабаваў збегчы.
Падчас затрымання ён ударыў міліцыянера ў галаву, той у выніку ўжыў спецсродкі.
Зараз хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.