У Магілёве легкавы аўтамабіль Audi збіў траіх пешаходаў на тратуары, паведамляе МУС.
ДТЗ здарылася сёння каля 18.20 на вул. Камсамольскай. Кіроўца машыны, 28-гадовы мясцовы жыхар, на хуткасці выехаў на тратуар, дзе збіў дваіх мужчын і жанчыну. Пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцу з рознымі траўмамі, кіроўца не пацярпеў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, магіляўчанін не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль выкінула на тратуар.
0
0
0
0
0
0