10 снежня ў Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці, па паўднёвым захадзе краіны часам ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом), паведамляе Белгідрамет. Месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра 0, -6°С.

У Мінску: без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай -6..-8°С, днём -3..-5°С, увечары -3..-5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0