Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістравана 1939 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 2135 пацыентаў.
Перад гэтым рэкорд быў у мінулую суботу — 1896 (учора быў 1851, пазаўчора — 1649, у панядзелак — 1796). Падчас вясновай хвалі максімум за дзень быў зафіксаваны 29 красавіка — 973 выпадкі.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 154 392 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 132 085 пацыентаў.
За ўвесь час памерла 1238 чалавек пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (восем за суткі).
За мінулыя суткі выканана 29 тыс. 548 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена за ўвесь час 3 517 016 тэстаў.





