Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская прызначыла Валера Кавалеўскага прадстаўніком па міжнародных справах.
Кавалеўскі скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, бізнэс-школу ІПМ і магістратуру Джорджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША).
У МЗС Беларусі займаўся адносінамі Беларусі і ЗША, працаваў у пасольстве ў Вашынгтоне.
У 2010-м яго арыштоўвалі за падтрымку апазіцыі.
Пасля гэтага ён выехаў у ЗША, працаваў у Сусветным банку. Калі ў Беларусі пачаліся пратэсты, ён вярнуўся на радзіму, яго затрымлівалі на адным з маршаў.
У якасці прадстаўніка па міжнародных адносінах Кавалеўскі будзе працаваць у тандэме з дарадцам Ціханоўскай па міжнародных адносінах Франакам Вячоркам, паведамляецца на сайце Ціханоўскай.





