Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева.
Выбітны нямецкі філосаф Юрген Хабермас, жывы класік, стаў «хросным» Кацярыны Андрэевай у рамках праекта салідарнасці з палітычнымі зняволенымі «100хSolidarität» Евангелічнай царквы ў Германіі і Нямецкага таварыства даследаванняў Усходняй Еўропы (DGO) у супрацоўніцтве з беларускай праваабарончай арганізацыяй «Вясна».
Розныя рэлігійныя, палітычныя і грамадскія дзеячы ў рамках гэтага праекта бяруць сабе пад апеку беларускіх палітычных вязняў, каб прыкладаць усе намаганні для іх вызвалення.
Чытайце таксама: Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля





