Сёння, у дзень Абароны правоў чалавека, былі названыя лаўрэаты Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч
У намінацыі «Журналіст года» пераможцамі названыя журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова і журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч. Яны цяпер знаходзяцца за кратамі, арыштаваныя па крымінальных справах.
У намінацыі «Праваабаронца года» пасмяротна ўзнагароджана Таццяна Агеева.
У намінацыі найлепшая «Праваабарончая кампанія года» — ініцыятыва ByCOVID19.





