1 снежня з дачнага дома ў садовым таварыстве, што размяшчаецца паблізу вёскі Макаравічы, разам з сужыцелем сышла 58-гадовая бабруйчанка. Пара адправілася ў найбліжэйшы лес па дровы. Назад мужчына вярнуўся адзін.
Раніцай 5 снежня была створана пошукавая група ў складзе супрацоўнікаў Бабруйскага РАУС і работнікаў гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Цела жанчыны знайшлі ў лясной глушы непадалёк ад Макаравічаў.
Мужчына сцвярджае, што занадта позна заўважыў падчас зваротнай дарогі адсутнасць спадарожніцы, якая ідзе ўслед за ім. А пра тое, што яна заблукала і не вярнулася дадому разам з ім, не заявіў адразу, таму што сам спадзяваўся знайсці жанчыну.





