11 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж), галалёд, на дарогах галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах туман.

Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра -2..+4°С.

У Мінску чакаецца мокры снег з дажджом. Галалёд, на дарогах галалёдзіца. Слабы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°С, днём 0..+2°С, увечары -1..+1°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?