У Беларусі праіндэксавалі мінімальны заробак. За лістапад з улікам індэксацыі «мінімалка» склала 388 рублёў 42 капейкі (з 1 студзеня была 375 рублёў).

Прычына індэксацыі — паскарэнне інфляцыі, якая можа быць рэкорднай за апошнія 4 гады. Інфляцыя ў кастрычніку перавысіла адзнаку ў 5% да студзеня. Таму ўстаноўленыя ад гэтых паказчыкаў грашовыя даходы праіндэксавалі за лістапад на 5,2%.

Апошні раз у Беларусі мінімальны заробак індэксавалі за чэрвень 2016 года. Сам жа памер «мінімалкі» штогод пераглядаецца з 1 студзеня. З пачатку года ён быў 375 рублёў (у 2019-м — 330 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0