Гэта вялізны насценны каляндар фармату А2 (40х60 см) з 12 шыкоўнымі гістарычнымі ілюстрацыямі. Каляндар паказвае постаці мінуўшчыны ў гераічным стылі і ахоплівае ўсю беларускую гісторыю ад Усяслава Полацкага да Васіля Быкава.

Яго аўтары пішуць: «Беларусы — нацыя герояў. Сёлета мы адчулі гэта асабліва выразна. Але гэтак не сталася ў адзін дзень, а было заўжды. Беларусы маюць даўнюю і слаўную гісторыю гераізму. Заўсёды былі людзі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны.

Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння. Каб паказаць гэта, мы выпусцілі каляндар «Героі Беларусі» з расповедам пра 14 выбітных постацяў з гісторыі нашай краіны».

Каляндар будзе цудоўным падарункам да Раства і Новага года.

Аформіць перадзамову па зніжаным кошце можна праз Талаку.

Ці запоўніць заяўку ў гугл-докс.

Дастаўка магчымая па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0