Фота Надзеі Бужан
У суботу, 12 снежня, ноччу па захадзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Уначы ад -8°С па ўсходзе да +1°С па паўднёвым захадзе краіны, а днём -5, + 1°С.
У нядзелю — дождж, мокры снег, на дарогах галалёдзіца. Уначы -1..-8°С, днём -4..+3°С.
У пачатку наступнага тыдня такое надвор'е захаваецца. На дарогах будзе слізка. Таму пешаходам і аўтамабілістам неабходна быць вельмі асцярожнымі.





