Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Саміт праходзіць у анлайн-фармаце, паведамляе БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, «пандэмія, як лакмус, раскрыла сутнасць эканамічных саюзаў і інтэграцыйных аб'яднанняў. Яна на практыцы пераканала нават самых заўзятых скептыкаў, што толькі разам мы зможам быць мацней. Адначасова каранавірус таксама паказаў сапраўдную цану невыканання раней дасягнутых дамоўленасцяў».

Галоўны дакумент, які вынесены на пасяджэнне, — Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Пул першага дадае, што на парадку дня 24 пытанні, у тым ліку чатыры, што плануюць абмеркаваць вузкім колам:

— аб стратэгічных напрамках развіцця да 2025 года,
— аб спецыяльных ахоўных антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мерах,
— аб падаўжэнні тарыфнай льготы (уносіць Казахстан), тычыцца авіятэмы,
— аб праекце пратакола, звязанага з кадравым складам ЕЭК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0