Фота з сайта kino-teatr.ru

Фота з сайта kino-teatr.ru

Лаўрэат Канскага, Венецыянскага і Берлінскага кінафестываляў, рэжысёр Кім Кі Дук прыехаў у Латвію 20 лістапада, а пачынаючы з 5 снежня не выходзіў на сувязь. Сёння стала вядома, што ён памёр ад ускладненняў COVID-19, піша Delfi.

У Латвію рэжысёр прыбыў праз Эстонію з Санкт-Пецярбурга. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у планах сусветна вядомага рэжысёра было набыццё дома ў Юрмале і афармленне дазволу на жыхарства, але на запланаваную сустрэчу рэжысёр не з'явіўся. Пасля гэтага яго калегі паднялі трывогу і пачалі пошук па бальніцах. Пошук быў абцяжараны ў сувязі з правіламі па абароне асабістых звестак.

Кім Кі Дук — лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю за фільмы «П'ета» і «Пусты дом», Канскага кінафестывалю за фільм «Арыран», Берлінскага кінафестывалю — за стужку «Самарыцянка». Таксама вядомы як аўтар фільмаў «Вясна, лета, восень, зіма і зноў вясна», «Нацягнутая цеціва», «Час».

Апошнія гады Кім Кі Дук быў цесна звязаны з Расіяй і Казахстанам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0