Фота Дар'і Буракінай
Беларуска Дзінара Алімбекава выйграла спрынт (7,5 км) на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне/
Яна апярэдзіла нарвежку Цірыл Экхоф на 8,5 секунд, немку Францішку Пройс на 9,9 секунд.
Дзінара паказвае добрыя вынікі на пачатку сезона. У агульным заліку яна ішла чацвёртай. Ва ўсіх персанальных гонках гэтага сезона Алімбекава фінішавала ў топ-8. Напрыклад, у Канціялахці ў мінулую нядзелю ў гонцы пераследу яна была 4-й.
Дзінара, дарэчы, алімпійская чэмпіёнка 2018 года, разам з Домрачавай, Скардзіна і Крыўко яна перамагла ў эстафеце.