І дарогі, і тратуары аказаліся пад ільдом.

Моцныя навіны

Моцныя навіны

Моцныя навіны

Моцныя навіны

З Бабруйска паведамляюць пра вельмі слізкія дарогі ў горадзе. Як паведамляе Бабруйскі рэсурс komkur.by, дарогі пачалі пасыпаць пяском з шасці раніцы.

Аўтаканал Бабруйск 35 FM паведамляе адразу аб некалькіх ДТЗ на дарогах у раёне Бабруйска.

У раёне пасёлка Яловікі каля Бабруйска фургон зляцеў у кювет

У раёне пасёлка Яловікі каля Бабруйска фургон зляцеў у кювет

На трасе Гомель — Мінск «склала» фуру. Інфармацыі аб пацярпелых няма

На трасе Гомель — Мінск «склала» фуру. Інфармацыі аб пацярпелых няма

Вядома і аб некалькіх смяротных аварыях, калі вадзіцелі не спраўляліся з кіраваннем і сыходзілі ў занос. Так, у Лагойскім раёне загінуў 38-гадовы кіроўца, які вылецеў на сустрэчную паласу, а на М1 ноччу здарылася аварыя з пяццю машынамі, у якой насмерць збілі кіроўцу, які выйшаў з аўто.

А тым часам ДАІ і сіноптыкі папярэджваюць, што ў выхадныя чакаецца зніжэнне тэмпературы паветра, прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Так што на дарогах зноў можна чакаць галалёдзіцы. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0