— Гэтай жанчынай кіраваць немагчыма, — расказаў у інтэрв'ю kyky.org дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка:

— Дастаткова ўбачыць, як яна раздае заданні, жорстка рэдагуе тэксты. Можа і накрычаць. Так, яе феномен многім незразумелы. Чалавек з ніадкуль за шэсць месяцаў увайшоў ва ўсе сусветныя топы і рэйтынгі самых уплывовых людзей свету. Гэта многіх здзіўляе, таму выбудоўваецца канспіралогія. І яе прыклад чарговы раз пацвярджае, што палітык — гэта не толькі праграма і веды, але і траплянне ў хвалю чаканняў. Калі раней многім здавалася, што беларусам патрэбная моцная рука і Лукашэнкі, то сёння людзі сталі пераасэнсоўваць рэальнасць. Беларусі патрэбна самаарганізацыя, самакіраванне, прэзідэнт толькі з прадстаўніцкімі паўнамоцтвамі і разнапланавы парламент.

— Вы сказалі, што Ціханоўская ўмее крычаць. Не магу ў гэта паверыць — яна заўсёды так размерана і спакойна прамаўляе.

— Яна спакойна і размерана прамаўляе, але калі з чымсьці не згодна ці ёй нешта не падабаецца, можа і гаркнуць.

— Проста гаркнуць? Калі такое было апошні раз?

— Так кожны дзень (смяецца). Таму ўпэўнены, што ў любой прафесіі яна магла б заняць кіруючую пасаду. Святлана выдатна адчувае людзей і ўмее тлумачыць сваю пазіцыю. І калі ў чымсьці не ўпэўненая — не будзе гэтага казаць ці рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0