На сайце БДМУ ў адкрытым доступе апублікавалі курс лекцый па каранавіруснай інфекцыі. Вось парады па апрацоўцы прадуктаў, якія ў адной з іх — прысвечанай харчаванню пацыентаў з COVID-19 — дае загадчыца кафедры агульнай гігіены, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Наталля Бацукова, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

Як тлумачыць эксперт, пасля крамы трэба старанна памыць рукі, прадэзінфікаваць ўнутраную паверхню сумак, халадзільніка. На паверхню спажывецкай ўпакоўкі (калі яна без пашкоджанняў) можна распыляць спіртзмяшчальныя сродкі або яе можна праціраць сурвэткамі, прамочанымі такімі растворамі.

Апрацоўку садавіны і агародніны трэба праводзіць вымытымі рукамі альбо ў аднаразовых пальчатках, прамываць іх варта праточнай вадой і абсушваць папяровым ручніком.

Калі ў пладоў маршчыністая паверхня, то пасля мыцця іх рэкамендуецца зачышчаць ад скуркі, апалоскваць праточнай вадой, абсушваць перад ужываннем або падрыхтоўкай.

Сухафрукты дадаткова варта абліць кіпенем. Ягады і зеляніну перад прамываннем варта кароткачасова замачыць у вадзе для выдалення часціц зямлі і пяску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру