Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале прыводзіць звесткі ад пацярпелых у выніку галалёдзіцы за суткі з 11 па 12 снежня.

Найбольш пацярпелых на Гомельшчыне. Фота Моцныя навіны

Найбольш пацярпелых на Гомельшчыне. Фота Моцныя навіны

Найбольш пацярпелых у Гомельскай вобласці. Там па дапамогу звярнуліся 868 чалавек. З іх 780 атрымалі дапамогу амбулаторна, 88 — шпіталізаваныя. У 867 чалавек галалёдная траўма, адна — халадовая.

У Магілёўскай вобласці па дапамогу звярнуліся 327 чалавек. З іх — 297 атрымалі дапамогу амбулаторна, 30 пацыентаў шпіталізаваныя. Усе траўмы галалёдныя.

У Віцебскай вобласці траўмы атрымалі 320 чалавек, шпіталізаваныя — 31 траўма.

У Мінскай вобласці — 164 траўмы (17 шпіталізавана),

у Брэсцкай — 117 (8 шпіталізавана), у Гродзенскай — 19 зваротаў (адзін пацыент шпіталізаваны)

У Мінску за суткі паступілі 52 звароты, тры чалавекі шпіталізаваныя.

Галалёдзіца захаваецца і сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0