На гэты раз без святла засталіся некаторыя жыхары квартала «Магістр». Запазычанасць за кватэру ў іх была частковая і з 25 лістапада, гэта значыць менш за 15 дзён. У службе 115 сказалі, што сям'я ў спісе даўжнікоў не лічыцца, бо туды трапляюць тыя, хто пратэрмінаваў аплату на два і больш месяцаў. У ЖЭУ заявілі, што святло адключылі не яны. Пры гэтым камера відэаназірання, якая вісіць ля ўваходу ў пад'езд, зафіксавала, хто прыходзіў у той час, калі знікла электрычнасць, піша Tut.by.

«Жонка патэлефанавала ў 115, там сказалі, што ў спісе даўжнікоў нас няма. Прапанавалі пакінуць заяўку, каб майстар прыехаў і ўсё наладзіў, — распавядае мінчук Максім. — Пазней нам ператэлефанавалі з аварыйкі і сказалі, што мы ўсё ж такі ў спісе на адключэнне электрычнасці праз запазычанасць па квартплаце, маўляў, яны не прыедуць. У нас жыллё арэнднае. Арэнда ідзе разам з камуналкай. Запазычанасць была далёка не за два месяцы, ды і складала ўсяго каля 100 рублёў. Наогул мы ў месяц плацім больш за 300 рублёў. Жонка ператэлефанавала ў 115, а там ужо кажуць, што ў нас нявыплата. Мы патэлефанавалі ва ўсе магчымыя камунальныя службы, ніхто не прызнаўся, што за людзі адключылі электрычнасць. У ЖЭУ сказалі, што яны нам святло не адключалі».

Пасля гэтага Максім выклікаў міліцыю.

«А што яшчэ рабіць? Незразумела хто, незразумела чаму, без папярэджання прыйшоў, залез у шчыток і проста выключыў мне электрычнасць. Пры гэтым ніхто нічога не апячатаў, пломбы не было. У спісах 115 нас не было ў даўжніках. Значыць гэта нейкія злыдні адключылі», — лічыць ён.

Камера відэаназірання, якая вісіць ля пад'езда дома Максіма, зафіксаквала, хто заходзіў туды ў той час, калі ў людзей знікла электрычнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0